Пракуратура Маскоўскага раёна Брэста праводзіць праверку па факце самагубства 37‑гадовага мясцовага жыхара.

Як паведамілі ў пракуратуры раёна, 22 сакавіка ў 12.50 мужчыну, які павесіўся ў хляве ў двары дома па месцы жыхарства, знайшла яго жонка.

Загінулы пакінуў перадсмяротную запіску, у якой паведаміў, што прычына самагубства — няўдалае ўкладанне сваіх грошай у бізнес, у выніку чаго ён іх страціў.

Усе абставіны гэтага здарэння высвятляе пракуратура Маскоўскага раёна Брэста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?