Прычынай групавога захворвання на вострую кішэчную інфекцыю выхаванцаў дзіцячага садка № 29 у Пінску стала бактэрыя сальманела. Цяпер устанаўліваецца крыніца заражэння,

паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Брэсцкай вобласці Алег Арнаутаў.

Паводле яго слоў, эпідэміялагічнае расследаванне прычын узнікнення групавога захворвання пачата спецыялістамі тэрытарыяльнага і абласнога цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі 20 сакавіка — пасля паступлення першай інфармацыі аб захварэлых.

Усяго 20—21 сакавіка ў Пінску было шпіталізавана ў інфекцыйную і дзіцячую бальніцы 86 дзяцей і тры супрацоўнікі дзіцячага садка, пяць дзяцей лечацца амбулаторна.

Ва ўсіх захворванне лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці.

Новых выпадкаў кішэчнай інфекцыі не выяўлена. Паводле інфармацыі на раніцу 23 сакавіка, двое дзяцей ужо выпісаны з бальніцы.

21 сакавіка пракуратурай Пінска распачата справа па ч. 1 арт. 336 Крымінальнага кодэкса (парушэнне санітарна‑эпідэміялагічных правілаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?