Эксклюзіўны залаты медаль чэмпіёна зімовай Алімпіяды 2010 для фігурыста Яўгена Плюшчанкі вырабіла кампанія «Золата Якуціі».
Уручыць «Народны медаль» фігурысту плануецца 4-га красавіка ў Санкт-Пецярбургу, каб ліквідаваць, як лічаць у кампаніі, «несправядлівыя і перадузятыя дзеянні суддзяў, што пазбавілі Плюшчанку золата ў Ванкуверы».

Медаль выраблены на аснове эскізаў дызайнераў кампаніі «Золата Якуціі» Пятра Фёдарава і Наталлі Кандрацьевай з Санкт-Пецярбурга. Ён важыць 516 г, як і залатыя ўзнагароды Ванкувера, але выраблены, у адрозненне ад сапраўдных алімпійскіх медалёў, з чыстага золата 750-й пробы.

Нагадаем, што на Алімпійскіх гульнях ў Ванкуверы Яўген Плюшчанка заняў другое месца, саступіўшы амерыканцу Эвану Лайсачэку. Расійскі фігурыст заявіў больш складаную праграму, аднак пры яе выкананні дапусціў некалькі памылак і ў выніку саступіў амерыканскаму фігурысту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?