Уручэнне літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» адбудзецца 25 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул.Багдановіча, 13). Пачатак у 18.30.

Намінантаў на прэмію, якую заснаваў часопіс «Дзеяслоў», выбіралі праз інтэрнэт‑галасаванне. У кожнай намінацыі было прадстаўлена па сем аўтараў, што друкаваліся ў часопісе ў 2009 годзе. Зараз прэтэндуюць на атрыманне прэміі пісьменнікі, якія набралі найбольшую колькасць галасоў. У паэзіі гэта Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Валярына Кустава; у прозе — Віктар Казько, Міхась Андрасюк, Дар’я Ліс; у дэбюце — Віталь Быль, Алена Радачынская, Алена Селькіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0