Стрыжнем тэатральнага рэпертуару сёлета стане айчынная класіка. Янка Купала, Міхась Чарот, Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч.

Паведаміў першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка на прэс-канферэцыі 24 сакавіка. Тэатры атрымліваюць дзяржзамовы на пастаноўкі па іх творах. Асобныя сродкі выдзяляюцца Міністэрствам культуры і на падтрымку маладых драматургаў і рэжысёраў.

Уладзімір Рылатка таксама адзначыў, што на 2010 год запланавана каля ста пяцідзесяці выездаў айчынных труп за мяжу для ўдзелу ў конкурсах і гастролях. Палова з іх — у Расію. «Мы запатрабаваны на тэатральных фестывалях», — сказаў Рылатка.

Сярод краін, куды беларусы выедуць з гастролямі, — Егіпет, Кіпр, Бельгія, Чэхія, Азербайджан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?