5 верасьня ў Менску прайшлі ператрусы ў моладзевых актывістаў незарэгістраванага руху «Бунт» Жанны Ямайкінай і Мікіты Абраменкі. У Жанны забралі мабільны тэлефон і кампутар. Мікіту пасьля ператрусу адразу зьвезьлі на допыт. Нагадаем, што 26 ліпеня прайшлі ператрусы ў маладзёвых актывістаў Тацьцяны Дзядок, Тацьцяны Елавой, Яўгена Бабковіча і сясьцёр Алены і Кацярыны Казак.

Сёньня раніцай (а 07.10) прайшоў ператрус ў Юрыя Ягорава. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што ператрус праводзіцца ў сувязі з тым, што ў кватэры Юрыя , магчыма, знаходзяцца матэрыялы, якія могуць зацікавіць сьледзтва па падзеях у Віцебску.

Нагадаем, што пасьля падзей у Віцебску 23 ліпеня на некаторых маладзёвых актывістаў заведзена крымінальная справа. У міліцэйскім пратаколе сьцьвярджаецца, што “гэтыя грамадзяне падрыхтавалі, сплянавалі і арганізавалі на тэрыторыі Кастрычніцкага раёну Віцебска правядзеньне масавай несанкцыянаванай акцыі, скіраванай на грубае парушэньне грамадзкага парадку і зрыў культурна-масавых мерапрыемстваў".

Тады актывісты «Бунту» вывесілі на асьвятляльнай мачце бел-чырвона-белы сьцяг і распаўсюджвалі ўлёткі. Усяго былі затрыманыя 17 чалавек

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?