«Ці праўда, што БНР была створаная адно беларускімі буржуазнымі нацыяналістамі?»

«Ці праўда, што БНР не дастала падтрымкі шырокіх беларускіх мас?

«Ці праўда, што беларусы не абаранялі БНР са зброяй у руках?

«Няпраўда!» — кажуць аўтары брашуры «Леў Сапега — першы прэзідэнт БНР».

Да Дня Волі грамадзянская кампанія «Гавары праўду» выпусціла брашуру, дзе ў гумарыстычнай, дасціпнай форме зняпраўджваюцца 5 найвялікшых перакрутаў, звязаных з асвятленнем паўставання і дзейнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Брашура зробленая ў форме закід-запярэчанне. Злева на старонцы — закід, як правіла агучаны афіцыйнымі асобамі і дзяржідэолагамі, ды які змяшчае негатыўную ацэнку БНР, справа ж — аргументаванае, падмацаванае гістарычнымі фактамі запярэчанне.

Тэкст брашуры і малюнкі цалкам на сайце грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?