У ЗША і Канадзе адклікаюць больш за мільён сумак‑пераносак для немаўлят вытворчасці каліфарнійскай кампаніі Infantino пасля таго, як стала вядома, што яны маглі прывесці да гібелі трох дзяцей.

Гаворка ідзе пра дзве мадэлі слінгаў — SlingRider і Wendy Bellissimo.

У спажывецкім камітэце ЗША заявілі, што немаўляты маглі задыхнуцца ў мяккіх складках сумкі‑пераноскі. Бацькам рэкамендавана спыніць выкарыстанне гэтых прыстасаванняў для пераноскі дзяцей, узрост якіх меншы, чым чатыры месяцы.

Слінгі Infantino сустракаюцца і ў Беларусі, але яны далёка не папулярныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?