Граф Прушынскі.

Граф Прушынскі.

Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў па горадзе Мінску ад аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя зарэгістраваныя 10 чалавек. Пра гэта НН паведаміў сустаршыня партыі Павел Севярынец:

Зарэгістраваныя Дзяніс Садоўскі, Любоў Каменева, Валерыя Чарнаморцава, Ірына Логвін, Пётр Барысаў, Юрый Шаблін, Леанід Скорабагаты, Ірына Губская, Таццяна Бурая і граф Аляксандр Прушынскі.

Шэсць актывістаў (Людміла Рыжыкава, Ігар Шанчук, Галіна Каржанеўская, Рыгор Літвін, Мікалай Вязьмін і Антон Вусовіч) не зарэгістраваныя, яшчэ па двух кандыдатурах (Паўла Анісенкі і Яўгена Рогача) рашэнне пакуль невядомае.

Прычынамі нерэгістрацыі шасці чалавек, паводле слоў Севярынца, сталі або няправільнае афармленне падпісных лістоў, або недакладнасці ў дэкларацыі аб даходах. Таксама, паведаміў Севярынец, у Мёрскі раённы савет дэпутатаў зарэгістраваны кандыдат Валерый Валожанка, у Гомельскі гарсавет — Яўген Якавенка, у Княжыцкі сельсавет Магілёўскай вобласці — Таццяна Шамбалава, у Бабруйскі гарадскі — Аляксандра С’янава.

Нагадаем, 27 сакавіка ў Мінску пройдзе пасяджэнне Нацыянальнай рады аргкамітэта па стварэнні БХД, дзе будзе вырашацца пытанне, прадаўжаць кампанію па выбарах у мясцовыя саветы ці арганізавана спыніць удзел у ёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?