Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 27 сакавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовы дождж. Вецер паўднёвы 6—11 м/с, парывы да 14 м/с, днём месцамі да 15—18 м/с.
Тэмпература паветра ноччу плюс 2—10°С, днём плюс 9—15°С, па поўдні рэспублікі да плюс 17°С.
У Мінску 27 сакавіка воблачна з праясненнямі. Магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Вецер паўднёвы 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°С,
днём плюс 10—12°С.
У наступныя двое сутак, 28—29 сакавіка, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 28‑га ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва‑заходні, паўднёвы 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—7°С, днём плюс 6—12°С.
У Мінску 28 сакавіка воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 10°С.
29 сакавіка месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0, плюс 6°С; днём плюс 5—11°С, па поўдні да плюс 13°С.