Што можа быць прыямнейшым для пісьменніцы,
чым калі ў чарзе па аўтографы стаяць дачка Алеся Адамовіча Наталля (злева)
і сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч.
Пасол Ліхавы дарыў падарункі, але ў думках быў ужо далёка ад Беларусі.
Украінскія выдаўцы змянілі і стыль вокладкі, і назву рамана.
26 сакавіка у пасольстве Украіны ў Беларусі ў Мінску, у прыгожым будынку, што сваім шкляным паўколам глядзіць на амбасады расейскую і амерыканскую, прайшла прэзентацыя рамана Наталкі Бабінай «Рыбін горад». Дакладней, украінскага перакладу гэтага рамана.
Ён мае неўзабаве выйсці ў кіеўскім выдавецтве «Зялёны пёс». Украінскія выдаўцы адкрываюць ім новую серыю «За парогам». Выдаюць яны кнігу пад іншай назвай: «Пахнэ людыною» («Пахне чалавекам»). Прычым вокладка зроблена ў каляровым
На ўкраінскую кнігу пераклаў іншы носьбіт паважнай традыцыі — кіевец Віталь Панамароў. Гэтага нястомнага трэгера ўсяго беларускага на вечарыне згадалі добрым словам.
На прэзентацыі прысутнічалі украінскія дыпламаты, а таксама цвет беларускай інтэлігенцыі. Сярод іншых, акадэмік Радзім Гарэцкі, пасол Анатоль Бутэвіч, сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, рэдактар Барыс Пятровіч, крытык Міхась Тычына.А таксама навукоўцы, кіраўнікі музеяў і бібліятэк, артысты, студэнты, якія вывучаюць украінскую мову, украінская дыяспара.
Наталка Бабіна, якая паходзіць з Берасцейшчыны, расказала пра тое, як пісаўся раман «Рыбін горад». Гэта было захапляльнае апавяданне пра фармаванне чалавечага «я» і нацыянальнай тоеснасці ў часы савецкай акупацыі, у горадзе Берасці, які быў вайсковым фарпостам імперыі, на кантрасце традыцыйнай мясцовай і агрэсіўнай каланіяльнай культур.Суправаджалі гэтую своеасаблівую споведзь фоты з Берасцейшчыны з яе пясчанымі выдмамі, магутным Бугам і пасавечанымі местамі. Дарэчы, здымкі зрабіла дачка раманісткі.
Шмат цёплых слоў удзячнасці выслухаў у гэты вечар пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы, які ад’язджае на Радзіму.Прысутныя адзначалі яго вялізны ўклад у развіццё
Наступным паслом Украіны стане былы высокі чыноўнік —