На дворыку царквы з тузін пубертатных падлеткаў у чорнай форме, гыркаючы на наведнікаў «Атайдзі туда», «Раўняемся», «Атадвінцесь» , быццам бы рэгулявалі натоўп.
Сёньня я выйшаў у царкву, якая ў маім мікрараёне Малінаўцы, побач з перакрыжаваньнем вуліцаў Ясеніна і Касманаўтаў, каб пасьвянціць вярбу з нагоды Вербнай Нядзелі. І вось што мяне асабіста абурыла.
Каля царквы быў вялікі натоўп наведнікаў, якія таксама прыйшлі купіць вербных галінак і таксама іх пасьвянціць. Аднак, акрамя звычайных наведнікаў, было шмат нейкіх незразумелых дзядзькоў у незразумелай чорнай форме і без бэджаў. Частка зь іх магла быць байцамі АМАПу ці яшчэ якой спецбрыгады МУС РБ, але частка зь іх была апранута ў форму, падобную да чорнай амапаўскай, аднак з лампасамі і ў фуражках зь зяленымі аколышамі, з чаго можна было зрабіць выснову да прыналежнасьці іх да «ражаных»-казачкоў. Таксама,
на дворыку царквы знаходзілася з тузін пубертатных падлеткаў, якім «не палаген па сроку службы» нават зяпу разяваць на старэйшых, у таксама чорнай,быццам бы рэгулявалі натоўп, а на самой справе яшчэ болей уносілі блытаніны і псавалі ўражаньне ад урачыстасьці. З гэтае нагодкі ўзьнікае некалькі пытанняў:а-ля форме, якія, гыркаючы на наведнікаў «Атайдзі туда», «Раўняемся», «Атадвінцесь»,
1) Ці не трымаюць вернікаў за быдла, якое самое ня ў стане стаць роўна, калі ідзе сьвятар і сьвенціць вярбу?
2) Ці царкоўны дворык — месца для ігрышчаў у «ражаных» і ці не блытаюць яны царкоўны двор з
3) Ці адпаведяе ўдзел дадзеных «ражаных» у ахове парадку дзейнаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь?
4) Які статус у дадзеных казачкоў і якое яны дачыненьне маюць да Беларусі, Беларускай Праваслаўнай Царквы і ці не зьяўляецца гэта элемэнтам палітычнай гульні, у той час калі царква павінна быць
5) Ці ня думаюць у БПЦ, што запрашэньне на ўдзел такіх вось ражаных можа сеяць варажнечу і непрыхільнасьць сярод вернікаў? А што калі іншыя праваслаўныя захочуць апрануцца шляхтай, якая абараняла краіну ад тых казачкоў у XVII ст.?
6) Ці не зьяўляецца зьмешваньне мілітарнасьці і царкоўнасьці насьледаваньнем традыцыі тэўтнонскіх
7) Ці нармальна для мірнай і стабільнай Беларусі прыцягненьне незразумелых парамілітарных ралевікоў для ўдзелу такіх сьвяточных урачыстасцях?
8) Чаму з аднаго боку беларуса чакае
З павагай,
Каментары