Катынскі лес, 1943 год

Катынскі лес, 1943 год

Расійскія спецслужбы тэрмінова шукаюць у сваіх архівах спіс польскіх афіцэраў і прадстаўнікоў іх сем’яў, што былі забітыя на тэрыторыі Беларусі вясной 1940 г.

Гэты спіс на сёння з’яўляецца самай вялікай таямніцай ваенных злачынстваў СССР у дачыненні да польскіх ваеннапалонных афіцэраў. Аб яго існаванні дакладна невядома, аднак існуюць ускосныя сведчанні аб яго рэальнасці. У прыватнасці, існуе падобны спіс польскіх афіцэраў і членаў іх сямей, што былі рэпрэсаваныя на тэрыторыі Заходняй Украіны.

Вядома, што ФСБ занялася пошукамі дакументаў з ініцыятывы Уладзіміра Пуціна. Ён хоча перадаць спісы рэпрэсаваных палякаў Дональду Туску падчас урачыстасцяў, што маюць адбыцца ў Катыні 7 красавіка.

Імёны расстраляных на тэрыторыі Украіны ваеннапалонных сталі вядомыя на пачатку 90-ых гадоў. Тады з’явіўся так званы «украінскі катыньскі спіс» – акты НКВД аб расстрэле палякаў на тэрыторыі Заходняй Украіны. Ва ўкраінскім спісе 3435 прозвішчаў.

Калі іх адняць ад агульнай колькасці забітых на тэрыторыі Беларусі і Украіны – 7305 чалавек – то можна меркаваць, што ў Беларусі было расстраляна 3870 палякаў. Мяркуецца, што большасць з іх былі расстраляныя ў Курапатах, аднак дакладных звестак аб гэтым няма.

Калі «беларускі спіс» усё ж знойдзецца, ён можа часткова праліць святло на яшчэ адну трагічную старонку гісторыі Беларусі. Можна не сумнявацца, што сярод расстраляных вясной 1940 года польскіх афіцэраў і членаў іх сямей было шмат беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?