Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя прапанавала вылучыць адзінага кандыдата ад Беларускага Незалежніцкага Блока.

Як паведаміў сустаршыня БХД Павал Севярынец, у аснове прэзідэнцкай кампаніі ляжыць стварэнне ініцыятыўнай групы кандыдата. І той, хто збярэ найбольшую ініцыятыўную групу, на думку лідэраў БХД, і стане адзіным кандыдатам ад беларускіх правацэнтрысцкіх сілаў.

«Разам з тым, — адзначыў Севярынец. — Асноўныя высілкі мы накіруем на вылучэнне свайго кандыдата ў прэзідэнты. Мы ўжо цяпер можам казаць, што БХД у стане сабраць 100.000 подпісаў на прэзідэнцкай кампаніі, і мы будзем рабіць усё, каб адзіным кандыдатам ад БНБ стаў кандыдат ад БХД Віталь Рымашэўскі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?