Пра цікавасць палякаў да лідэра беларускага рынку «Ведомостям» распавёў знаёмы аднаго з кіраўнікоў «Белдзяржстраха». PZU звярнулася ў беларускую кампанію з прапановай аб яе магчымай пакупцы ў выпадку акцыянавання, кажа ён.

Зараз «Белдзяржстрах» — унітарнае прадпрыемства, лідэр страхавога рынку са зборамі 602,8 мільярда рублёў ($200 мільёнаў).
Па дадзеных «Белдзяржстраха», гэта 57% ўсіх сабраных у Беларусі страхавых прэмій. У кампаніі працуе каля 6000 чалавек.

Нядаўна ўрад прыняў пастанову аб пераўтварэнні «Белдзяржстраха» і яго «дачкі» па страхаванні жыцця, кампаніі «Стравіта», у акцыянерныя таварыствы.

Акцыянаванне павінна прайсці ў 2010 годзе.

PZU — найбуйнейшы страхоўшчык Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, кантрольны пакет акцый кампаніі належыць дзяржаве. Па дадзеных кампаніі, яна кантралюе 40% мясцовага страхавога рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?