фотаблог Юліі Дарашкевіч
9 каментароў Юлія Дарашкевіч | 19:42, 29 сакавiка 2010

Фотакарэспандэнтка НН Юлія Дарашкевіч пабывала ў Стоўбцах, дзе ўжо некалькі дзён поўным ходам ідзе паводка. Нёман там разліўся так шырока, што падтапіў некалькі дамоў у вёсцы Новы Свержань, а вуліца Шчорса ў Стоўбцах пераўтварылася ў рэчку.

Жыхарам падтопленых дамоў прыходзяцца нялёгка. © Фота Юліі Дарашкевіч

Лодкі тут - самы актуальны транспарт зараз. © Фота Юліі Дарашкевіч

Ад агародаў застаўся адзін успамін. © Фота Юліі Дарашкевіч

 © Фота Юліі Дарашкевіч

На вуліцы Шчорса вады месцамі амаль на пояс. © Фота Юліі Дарашкевіч

Дзе скончваецца Нёман і пачынаецца вёска, зараз незразумела. © Фота Юліі Дарашкевіч

Некаторыя паспелі надзейна схаваць ад вады свой транспарт. © Фота Юліі Дарашкевіч

Што толькі не плавае зараз у агародах вёскі Новы Свержань. © Фота Юліі Дарашкевіч

Падзяліцца навіной:         
9 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Стары напiсаў(ла) Сакавiк 29, 2010 у 20:26
Чаму ж няма агульнага выгляду Нёмана? З боку чыгуначнага маста ці ўзгорку на краю Новага Свержаня. Фантастычны краявід нашага бацькі...Так ён не разьліваўся сама мала гадоў 30.
Анатоль П. напiсаў(ла) Сакавiк 29, 2010 у 21:24
Юля, а ці не жадаеце гэтыя фоты да maps.google.com прыладзіць праз mapmaker.google.com? Якраз там нармальных фотаў не хапае :) Я б дапамог, але, на жаль, на Стоўбцах ня месны, а ў Сунаях Вас няма.
Chrysia напiсаў(ла) Сакавiк 29, 2010 у 21:59
Julia, jak ty heta fotkala? taksama na lodcy plavala?..
darashkevich to Анатоль П: напiсаў(ла) Сакавiк 29, 2010 у 23:06
"ці не жадаеце гэтыя фоты да maps.google.com прыладзіць праз mapmaker.google.com?" - я не ўмею :) Ды й лепш туды фоты заліваць звычайныя, а не надзвычайныя)
darashkevich to Chrysia: напiсаў(ла) Сакавiк 29, 2010 у 23:08
Не, у рыбацкіх ботах. пазней у жж выкладу ;)
Анатоль П. напiсаў(ла) Сакавiк 30, 2010 у 12:26
"заліваць звычайныя, а не надзвычайныя"
якраз i звычаныя (а часам i парадна-звычайныя), i надзвычайныя. Бо Беларусь - яна такая: сення лагодная, а заўтра патоп.
Можна шчэ праз Google Earth i http://www.panoramio.com рабiць - якраз той выпадак, калi дакладна будынкi не пазначыш, а месца - можна.
zmiter напiсаў(ла) Сакавiк 30, 2010 у 14:27
Анатоль П. - не дурыце людзям галавы, навошта такое заліваць на maps.google.com ? І так увесь свет думае, што Беларусь - гэта галота ды басота, як карэя , а тут вы яшчэ са сваімі ідэямі, хочаце, каб увесь свет бачыў, як беларуская бабка лазіць па-калені ў вадзе, ў старым даўно паношаным пухавіку на фоне маятак і паваленага плота !
zmiejavik напiсаў(ла) Сакавiк 31, 2010 у 11:47
А з маста паміж Стоўпцамі і Новым Свержнем выгляд увогуле фантастычны, там цэлае мора, мо' на кіламетр.
а напiсаў(ла) Красавiк 3, 2010 у 17:41
Бачу маю родную Беларусь. Сапраудную, без макiяжу. Якая ёсць i якую люблю. "гэта галота ды басота, як карэя , а тут вы яшчэ са сваімі ідэямі, хочаце, каб увесь свет бачыў, як беларуская бабка лазіць па-калені ў вадзе, ў старым даўно паношаным пухавіку на фоне маятак і паваленага плота !" Такую мы зрабiлi Беларусь i пакiнем такую сваiм дзецям. Лёгка ганарыцца "звычайным" намарафечаным Мiнскам. Але Мiнск не натуральны, залiзаны i "налукшаны" як паразiт. Тым болей сэрца балiць за такiх во бабулек... Дзякуй!
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).