Даволі неардынарныя асобы колькасьцю шэсьць чалавек падыйшлі да месца, дзе зьбіраецца нефармальная моладзь Гомеля, прадстаўнікі розных музычных і сацыяльных рухаў, студэнты і пачалі канфіскоўваць без усялякай законнай падставы значкі «За Свабоду!», «16», «Пагоня», матывуючы гэта тым, што гэта антыдзяржаўныя і антыпрэзыдэнцкія сымбалі і яны распальваюць варажнечу між «стабільнага насельніцтва Гомелю.

Амаль ніхто не пагадзіўся на заклікі зьняць сымболіку «па-харошаму», і міліцыянцікі, каб не рызыкаваць (моладзі было каля 60-70 чалавек) прычапіліся да аднаго непаўнагадовага хлапца, на якім была поўная калекцыя свабодных значкоў.

Хлапец іх аддаў, бо ведаў што заўтра у яго будзе ізноў поўны камплект, а зь міліцыі можна і паразганяцца, справакаваўшы іх на размову «как нужна жыць в обшчэстве». Міліцыянцікі расьпіналіся паўгадзіны і сталіся арганізатарамі несанкцыянаванага мітынгу, бо паслухаць гэта сабралася каля 45-50 чалавек. Потым яны зразумелі, што акцыя удалася, разьвіталіся з моладзьдзю і пайшлі з разуменьнем таго, што зрабілі нешта тое, чаго рабіць не хацелі.

А моладзь зразумела сэнс значкаў, вырашыла насіць іх кожны дзень, на працу і на вучабу, а у каго было 2-3 значка вырашылі у той жа вечар раздаць іх гамяльчанам.

Міліцэйская акцыя ўдалася!!!

Гарт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0