telegraph.co.uk

telegraph.co.uk

У Мінску да канца гэтага года адкрыецца не менш за 10 піўных кафэ і рэстаранаў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Табанюхаў у сераду на прэс‑канферэнцыі.

Пасля ўвядзення забароны (з 23 лютага) распіцця піва ў грамадскіх месцах, Мінгарвыканкам правёў у сакавіку нараду з усімі піваварамі краіны. «Мінгарвыканкам прапанаваў ім каля 30 месцаў па адкрыцці ў сталіцы піўных рэстаранаў, бараў, кафэ. Цяпер чакаем зваротнай сувязі.

Калі не 30, то каля 10 аб’ектаў да канца года мы будзем мець у Мінску», — падкрэсліў Алег Табанюхаў.

Мінгарвыканкам правёў нараду і з прадстаўнікамі бізнэсу. Яны, на думку Алега Табанюхава, больш мабільныя і з задавальненнем возьмуцца за рэалізацыю піва на тэрыторыі Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0