Справа па ч. 1 арт. 205 КК (крадзеж) заведзена Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні да 41‑гадовага мінчука. Мужчына падазраецца ў крадзяжы мабільнага тэлефона ў першакласніцы.

Заяву пра крадзёж мабільнага тэлефона з дзіцячага садка на вуліцы Сяліцкага паступіла ў РУУС у пачатку сакавіка. Маці першакласніцы, звярнуўшыся ў міліцыю, настойвала на тым, што згубіць новы «Самсунг» коштам 500 тысяч рублёў дачка не магла, хутчэй за ўсё, апарат нехта скраў.

Спачатку асноўнай лічылася версія пра тое, што тэлефон мог спадабацца каму‑небудзь з аднакласнікаў. Аднак неўзабаве высветлілася, што выкрадальнік — не з дзяцей.

Затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства 41‑гадовы непрацуючы мінчук сказаў, што тэлефон выкраў, калі прывёў сваё дзіця ў садок.

Апарат ўбачыў у суседняй шафе і вырашыў забраць, пагатоў свой мабільны тэлефон мужчына згубіў.

Праўда, скарыстацца схопленым зламысніку не атрымалася — ён не змог ўключыць мабільнік і выкінуў яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?