Нерухомасць22

Сядзібу Бохвіцаў у Падароску выставілі на аўкцыён

Цана сядзібнага дому ў стылі позняга класіцызму 1854-1856 гг. пакуль не вызначаная.

Цана сядзібнага дому ў стылі позняга класіцызму 1854-1856 гг. пакуль не вызначаная. У Ваўкавыскім райвыканкаме рыхтуюць неабходныя дакументы.

Сядзібны дом Бохвіцаў у в. Падароск Ваўскавыскага раёну выстаўлены на таргі. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце Ваўкавыскага райвыканкаму. Што праўда, інфармацыі там небагата — няма ні даты правядзення аўкцыёну, ні меркаванай пачатковай цаны дому. Вядома толькі, што будынак, карысная плошча якога складае 990 кв.м., прапануецца ў адчужэнне. У аддзеле культуры райвыканкаму патлумачылі, што з датай правядзення таргоў вызначацца толькі праз месяц, калі будуць падрыхтаваныя ўсе неабходныя дакументы. «А потым ужо будзе зробленая ацэнка аб’екта, пасля чаго звернемся ў Міністэрства культуры па дазвол на продаж сядзібы», — паведамілі ў аддзеле культуры.

Расказалі ў райвыканкаме і пра справы ў в. Краскі, дзе расійскі бізнесовец за $105000 набыў палацава-паркавы комплекс.
Вадзім Селіхаў заявіў, што збіраецца адрэстаўраваць палац у Красках і жыць у ім. Працы, найперш у парку, мусілі пачацца вясной.
У аддзеле культуры сказалі, што на дадзены момант бізнесовец шчыльна працуе з навукоўцамі, шукае звесткі пра першапачатковы выгляд палацу, каб аднавіць яго. Працы на тэрыторыі комплексу пакуль не пачаліся.
«У першую чаргу новы ўладальнік хоча навесці парадак у парку, які за апошнія гады заняпаў. Зараз Селіхаў кансультуецца з спецыялістамі, каб правесці інвентарызацыю дрэваў», — расказалі ў райвыканкаме.

***

Гаспадарамі маёнтка ў Падароску ў розныя часы былі Клочкі, Дольскія, выхадцы з Італіі Сцыпіё дэль Кампа, Грыбоўскія, Чачоты. У 1854 годзе маёнтак набыў сын вядомага філосафа Фларыяна Бохвіца, Раман. Ён і перабудаваў сядзібны дом у стылі позняга класіцызму ў 1854-1856 гг. Пры ім быў пабудаваны спіртзавод, вадзяны млын (не захаваўся), сукнавальня (захаваўся фундамент) і інш. У нашы дні ў сядзібе знаходзілася школа, праўленне саўгасу. З 2004 г. дом пустуе. Апошняя рэканструкцыя тут праводзілася ў 1991 г.

Вёска Падароск знаходзіцца па дарозе з Гродна ў Брэст. Упершыню згадваецца ў 1522 г. У 1660 годзе Падароск атрымаў Магдэбурскае права.

Глядзі яшчэ:
Сядзіба ў Падароску

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме2

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў19

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме2

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць