Пасол Расійскай Федэрацыі Аляксандр Сурыкаў на сённяшняй прэс‑канферэнцыі не выключыў такой магчымасці, што сённяшнія мыты на заходнія аўтамабілі для фізічных асоб застануцца ранейшымі і пасля 1 ліпеня.

Як паведаміў Сурыкаў, мыты могуць не ўзрастаць да стварэння Беларуссю сумесных з Расіяй прадпрыемстваў па зборцы легкавых аўтамабіляў.

«Па фізічным асобам, што будзе, не ведаю. Ідуць перамовы. Але аўтамабілі падаражэлі ўжо цяпер. Гэта ўдар па насельніцтву», — зазначыў дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?