Расійская «Независимая газета» піша пра меры перасцярогі, прынятыя ў Мінску.

Артыкул у «Независимой газете» «Саюзная дзяржава прыняла меры бяспекі» расказвае пра захады мінскай міліцыі ў сувязі з тэрактамі ў Маскве. «Узмацненне мераў бяспекі выявілася ў тым, што на лініі выйшаў увесь міліцэйскі склад, уключна з афіцэрамі і кіраўнікамі, асаблівую ўвагу міліцыя надае перасадачным і канцавым станцыям». Як вынік, гучыць з падзагалоўка — у мінскім метро цяпер міліцыі больш, чым пасажыраў.

Газета піша, што ўзмацненне мераў бяспекі ў сувязі з тэрарыстычнай пагрозай для мінскай міліцыі не з’яўляецца навіной. І нагадвае пра выбух 4 ліпеня 2008 г., пасля якога былі «апытаныя практычна пагалоўна ўсе жыхары сталіцы, хімікі, былыя сапёры і да т.п. па ўсей краіне (ў кожную мінскую кватэру прыходзіў супрацоўнік міліцыі з пытаннем «Дзе вы былі ў ноч на 4 ліпеня 2008 года?»), адбіткі пальцаў таксама ўзялі ва ўсяго мужчынскага насельніцтва (ў бліжэйшай перспектыве плануецца ўзяць адбіткі і ў жанчын)».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?