Чатыры кандыдаты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці накіравалі скаргі ў Цэнтрвыбаркам на рашэнне Мастоўскага выканкама аб вызначэнні месцаў для агітацыі. Актывісты абураныя тым, што кандыдаты толькі двух з 25 раённых выбарчых акругаў атрымалі магчымасць праводзіць выбарчую агітацыю шляхам сходаў, мітынгаў і пікетавання.

Рашэннем Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта ад 15 сакавіка 2010 году № 171/1 вызначаны месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў: запасное поле стадыёна «Нёман»; пляцоўку для правядзення кірмашоў (вул. 40-год БССР) каля Мастоўскага рынка прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Продторг-Маркет». Час правядзення масавых мерапрыемстваў вызначаны — пасля 15.00. У астатніх месцах правядзенне масавых мерапрыемстваў забаронена.

Між тым, у Мастоўскім раёне вызначана 25 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?