Амерыканскі адмірал Джым Стокдэйл вытрымаў 8-мігадовае (1965-1973) зняволенне ў в'етнамскім палоне. Яго 20 разоў пыталі, але ён не зламаўся і дапамог не зламацца іншым. Інтэрв'ю з даследнікам ДДжымам Колінзам:

"К: Што Вы адчувалі, калі былі там і ня ведалі, чым усё гэта скончыцца?

C: Я ніколі не губляў веры. Я ніколі не сумняваўся не толькі ў тым, што выйду, але і ў тым, што застануся пераможцам. Тое, што я перажыў - гэта досьвед, які вызначыў маё далейшае жыццё. Я б ні на што яго не прамяняў.

К: А хто не выжываў?

С: О, гэта простае пытанне. Аптымісты. Тыя, хто казаў "Мы выйдзем адсюль на Каляды". Каляды міналі. Тады яны казалі "Мы выйдзем адсюль на Вялікдзень". І Вялікдзень таксама мінаў. Пасля Дзень Падзякі. Зноў Каляды. І яны паміралі. Не вытрымлівалі.

Вось адна вельмі важная парада. Ніколі не блытайце веру ў тое, што вы пераможаце (а вы не можаце дазволіць сабе згубіць гэтую веру) і суровую неабходнасць цвяроза глядзець фактам у твар, якімі б жудаснымі яны не былі..."

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?