Падчас сустрэч з журналістамі прадстаўнікі Упраўлення ўнутраных спраў і пракуратуры афіцыйна заявілі, што знойдзеныя толькі два целы з слядамі жорсткага забойства. Між тым, неафіцыйная крыніца ў магілёўскіх органах аховы парадку сцвярджае, што было знойдзена трэцяе.

 Вайскоўцы шукаюць фрагменты другога цела на вул. Фаціна. Фота 222.by

Вайскоўцы шукаюць фрагменты другога цела на вул. Фаціна. Фота 222.by

У Магілёве знойдзена трэцяе цела, паведаміла НН ананімная крыніца. Пакуль невядома амаль ніякіх падрабязнасцяў пра асобу забітага ці забітай — ні пол, ні ўзрост, ні дзе было знойдзена цела. У хуткім часе ў магілёўскіх СМІ мусіць з’явіцца афіцыйная інфармацыя следства.

Нагадаем, 23 сакавіка гэтага года ў Магілёве ў раёне аўтамабільнай развязкі праз Дняпро паблізу вуліцы Фаціна быў знойдзены расчлянёны труп жанчыны. Як стала вядома пазней, ахвярай стала 35-гадовая магілёўка, што злоўжывала спіртнымі напоямі ды якая была пазбаўлена бацькоўскіх правоў. Цела было літаральна выпатрашана, кроў выпушчаная, адсутнічала галава, рукі і ногі. Пазней міліцэйскія сабакі знайшлі і іх — яны былі адсечаныя па суставы.

Эксперты-крыміналісты прыйшлі да высновы, што невядомы забойца расчляніў цела з веданнем справы. 31 сакавіка ў тым жа раёне ў падвале аднаго з дамоў было знойдзена яшчэ адно разрэзанае на кавалкі цела. Яно было настолькі пашкоджанае, што не адразу ўдалося высветліць мужчына гэта ці жанчына. Крыніца НН паведамляе, што гэта жанчына.

Паводле адной з версій, усе забітыя былі добра знаёмыя між сабой, вялі асацыяльны лад жыцця. І найхутчэй былі забітыя ў адзін дзень адным і тым жа чалавекам. Таксама гаворыцца пра знаёмую першай ахвяры, былую работніцу трупярні. Яе цяпер шукаюць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?