Ліст групы таварышаў у адпаведныя органы. Фельетон.
Што за людзі? Іншыя б толькі радаваліся, а гэтым нефармалам як костка ў горле нашы поспехі на міжнароднай прасторы. Самі ж потым будуць запраўляць свае джыпы венесуэльскім палівам. А цяпер яны лямантуюць: рэнтабельнасць прапанаванай схемы дастаўкі нафты вызывае вялікі сумнеў у спецыялістаў. Не, каб цярпліва дачакацца мая і з усім народам радасна вітаць першыя танкеры з таннай нафтай!
Так і пнуцца яны абразіць сваімі недарэчнымі заўвагамі нашы дасягненні ў свеце. «Адлегласць далёкая, нафта цяжкая, а месца ў акіяне ўсім не хопіць», — чуецца іх лямант.
Мы, група таварышаў, лічым, што дастаўка нафты з Венесуэлы танкерамі, а затым па чыгунцы да НПЗ, як альтэрнатыўны варыянт расійскаму паліву, — ход правільны, але не да канца прадуманы. Калі што не выйдзе — толькі лішні козыр у рукі нашым зласліўцам ды расійскім алігархам.
Прапануем наадварот! Нашыя нафтаперапрацоўчыя заводы дэмантаваць, пагрузіць на платформы і затым
Што-што , а вопыт мы маем. У вайну ўсю прамысловасць за Урал эвакуявалі, а тут нейкія два НПЗ. А потым, калі ўсю нафту з Венесуэлы выкачаем — вернем заводы назад.Як-ніяк яны — усенародны здабытак.
А калі праект затармозіцца, звяртайцеся да нас. Мы, старыя чэкісты, у свой час нават рэкі назад кульнулі.
Спадзяёмся на ўважлівы падыход да разгляду нашай прапановы, — магчыма, за ёй светлае будучае краіны. А то мы тут са сваёй ідэяй падышлі да адных, дык яны нам параілі звярнуцца ў фантастычны часопіс. Вам, кажуць, дзядулі, менавіта туды і трэба. Напэўна, таксама ворагі Радзімы?