Каардынатар Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці Алесь Зарэмбюк заяўляе, што супраць яго КДБ рыхтуе правакацыю.

Па словах палітыка, пасля таго, як яго зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты абласнога і раённых саветаў, да ягонай асобы пачалі праяўляць інтарэс прадстаўнікі спецслужбаў.

«Прыязджаюць у Масты 2‑3 чалавекі з Гродзенскага КДБ. Маладыя хлопцы, прыкладна майго ўзросту, — кажа А.Зарэмбюк. — Тэлефануюць з зашыфраваных нумароў розным людзям і выклікаюць на гутаркі. Размовы праходзяць у будынку раённай пракуратуры па адрасе вуліца Савецкая, 15. Ніякіх позваў не выпісваюць. Ці прыходзяць уласна на працу»

Зарэмбюк кажа, што «чэкістаў» цікавіць ягоная асоба.

У людзей яны дапытваюцца, ці ўжывае Алесь наркотыкі, ці можа імі гандлюе. «Адной дзяўчыне пагражалі звальненнем, калі яна не падпіша паперу, што я яе згвалтаваў.
Людзі, якіх дапытвалі кадэбісты, баяцца называць свае прозвішчы. Зразумець іх можна, бо я ім працы не знайду», — працягвае палітык.

«Я думаю, што такім чынам мяне хочуць дыскрэдытаваць перад выбарамі. Рыхтуецца нейкая правакацыя», — кажа А.Зарэмбюк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?