Палітолаг Алесь Лагвінец пракаментаваў «НН» абразлівыя выказванні дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Паўла Барадзіна ў адрас беларускага пасла Васіля Даўгалёва:

«Павінна быць афіцыйная рэакцыя беларускага боку – гэта абраза для дзяржавы. А палітычная трактоўка выказванняў такая, што яны адпавядаюць адносінам Беларусі і Расіі. Кожны цягне ў свой бок, кожны жадае дамагчыся свайго. Падобныя выказванні сведчаць аб крызісе ў адносінах.
Саюз можа будавацца толькі на даверы ў адносінах і агульных дэмакратычных каштоўнасцях, а гэтага няма. У Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі няма будучыні, яна будуецца зараз адно на рыторыцы аб славянскай еднасці. Думаю, падобныя выказванні расійскіх чыноўнікаў у адрас беларускіх будуць гучаць і далей».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?