Беларуска-швэдзкі дуэт - Максім Мірны і Ёнас Б'ёркман - у сераду (у Менску была палова на першую ночы на чацьвер) у чвэрцьфінальным паядынку не без цяжкасьцяў перамог французаў Арно Клемана і Мішэля Лладра – 7:6 (10:8), 6:7 (6:8), 6:2.

У паўфінале Мірны і Б'ёркман сустрэнуцца зь пераможцамі пары Пол Голдштэйн / Джым Томас (абодва – ЗША) – Эшлі Фішэр (Аўстралія) / Трып Фішэр (ЗША).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0