У пятніцу, а 17-й гадзіне на ўправе БНФ (былая Варвашэні, 8) адчыніцца выстава адной карціны Міколы Купавы. Трыптых прысьвечаны Аршанскай бітве, 492-я гадавіна якой і будзе адзначацца ў пятніцу 8 верасьня.
Падчас адкрыцьця плянуецца ўдзел навукоўцаў і маладых гуртоў.
Арганізатар культурных мерапрыемстваў на сядзібе Партыі БНФ Франак Вячорка зазначае, што выстава «За свабоду і незалежнасьць» не спыняецца. Пад трыптых Міколы Купавы вызваляецца адна сьцяна.