Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі шэраг грамадзян краін «за плённую працу, значны асабісты ўклад у будаўніцтва шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна». Адпаведны ўказ падпісаны 5 красавіка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Ордэна Айчыны III ступені ўдастоены старшыня Мінскага гарвыканкама з 2000 па 2009 год Міхаіл Паўлаў.

Намеснік дырэктара КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама» — дырэктар па будаўніцтве комплексу «Мінск-Арэна» Уладзімір Ярмошын узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны будаўнікі комплексу: Сяргей Боханаў, Сяргей Іваноў, Марыя Кончыц, Аляксандр Малахаў, Дзмітрый Мікулёнак, Анатоль Мілюша, Юрый Мінаеў, Аляксандр Рэпічаў, Уладзімір Сяліцкі, Алена Улас, Мікалай Шпак, Генадзь Шымановіч, Валерый Янкоў.

Ганаровае званне заслужанага будаўніка Беларусі прысвоена першаму намесніку старшыні Мінгарвыканкама, выканаўцу абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалаю Ладуцьку, генеральнаму дырэктару ААТ «Мінскпрамбуд» Уладзіміру Няхаю і намесніку міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатолю Нічкасаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?