У першую палову тыдня пад уплывам атмасфернага фронту і вільготных мас, якія паступаюць з Чорнага мора, надвор’е ў Беларусі абяцае быць няўстойлівым, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман. Тэмпература паветра будзе вагацца ад 1 да 8 градусаў цяпла, а днём ртутны слупок тэрмометра будзе дасягаць адзнакі плюс 8‑14 градусаў. У паўднёва‑ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да 16 градусаў.

У чацвер і пятніцу атмасферны ціск пачне расці, у асноўным будзе без ападкаў. Толькі ноччу ва ўсходніх раёнах пройдуць невялікія дажджы. У ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман. Начная тэмпература крыху знізіцца і будзе знаходзіцца ў межах ад мінус 3 да плюс 4 градусаў. У дзённыя гадзіны чакаецца ад 8 да 14 градусаў цяпла, па поўдні краіны — да плюс 16 градусаў.

Паводле папярэдніх разлікаў, у суботу, 10 красавіка, у большасці раёнаў істотных ападкаў не чакаецца.

Толькі на паўночным захадзе рэспублікі пад уплывам атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора, пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У нядзелю, 11 красавіка, дажджы прагназуюцца ў асобных раёнах. У ранішнія гадзіны магчымы туманы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад мінус 3 да плюс 5 градусаў. Днём у суботу чакаецца 8‑15 градусаў цяпла, а ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях паветра прагрэецца да 17 градусаў.

У цэлым чаканы на гэтым тыдні тэмпературны рэжым на 1‑8 градусаў будзе перавышаць кліматычную норму, адзначыла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?