Славакія прапануе адкрыць авіярэйсы паміж Мінскам і Браціславай, а таксама паміж Менскам і Попрадам, размешчаным у Татрах.

Пра гэта паведаміў сёння на сустрэчы з журналістамі і прадстаўнікамі тураператараў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Марыян Серватка.

Паводле амбасадара, адсутнасць прамых авіярэйсаў паміж Беларуссю і Славакіяй з’яўляецца асноўнай перашкодай для развіцця турызму і абмену турыстамі паміж краінамі. Рашэнне транспартнай праблемы дазволіць падняць узровень супрацоўніцтва ў сферы турызму на больш высокі.

Марыян Серватка плануе абмеркаваць магчымасці адкрыцця прамых авіярэйсаў з прадстаўнікамі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі. Да гэтага адбылася сустрэча славацкага пасла і міністра спорту і турызму Алега Качана, на якой ужо абмяркоўвалася гэтае пытанне.

«У той жа час гэта напрамак трэба вывучаць, — адзначыў дырэктар дэпартамента па турызме Мінспорту Віктар Янкавенка. — Перш чым наладзіць прамое авіязносінаў, трэба пераканацца ў тым, што самалёты будуць загружаны». Зараз дабрацца з Беларусі ў Славакію на самалёце можна транзітам, у прыватнасці, праз Прагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?