Дзяржава падтрымлівае і ў далейшым будзе падтрымліваць дыялог каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з Мітрапалітам Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі (епархііЗ Рымска‑каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь Тадэвушам Кандрусевічам у мінскім Архікафедральным касцёле імя Прасвятой Дзевы Марыі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стала добрай традыцыяй абмяркоўваць надзённыя праблемы з кіраўніцтвам адной з асноўных канфесій — каталіцкай. «Лічу, што гэта добры сігнал нашаму грамадству, — сказаў Прэзідэнт. — Але я не хацеў бы, каб гэта сустрэча была чыста паказальнай, мы павінны абмеркаваць канкрэтныя пытанні, якія назбіраліся за мінулы год. Мы пагаворым таксама ў цэлым аб сітуацыі ў рэлігійнай сферы».

«Павінен сказаць, што ваша прысутнасць на Вялікдзень у праваслаўным саборы і наша з вамі сумеснае віншаванне былі дастойна ўспрыняты ў грамадстве», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Я рады, што такія добрыя адносіны складаюцца паміж каталіцкай і праваслаўнай канфесіямі, для мяне гэта вельмі важна, я буду гэта падтрымліваць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?