Як паведамляе прэс‑служба беларускага прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка і Віктар Януковіч абмеркавалі комплекс пытанняў двухбаковых беларуска‑ўкраінскіх адносін, актуальныя праблемы міжнароднага парадку дня і ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы. Асаблівая ўвага была нададзена святкаванню 65‑годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Па чыёй ініцыятыве адбылася тэлефонная размова, не ўдакладняецца.

Апошні раз прэзідэнты Беларусі і Украіны размаўлялі па тэлефоне 3 сакавіка і дамовіліся аб правядзенні двухбаковай сустрэчы найбліжэйшым часам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?