Сьмеху вартыя заявы міністэрства адукацыі аб тым, што ў нас вясковыя школы застаюцца зь беларускай мовай навучаньня. А далей вясковай школы гэтай мове сьмердаў дарога заказана. А можа, зусім адмовіцца ад мовы сьмердаў? За каго кіраўніцтва лічыць вяскоўцаў, пра якіх так "клапоціцца" прэзыдэнт? Вяскоўцам забаронена вучыцца на мове гораду. А можа, мы грамадзяне не адной краіны? Не дарэмна прэзыдэнцкія службоўцы заклікаюць нас гаварыць "на человеческом языке", не дарэмна на многіх платах бачым свастыку і РНЕ, і ня дзіва, што ніхто іх не замазвае. Дык што, браткі беларусы, цярпім і надалей рэзэрвацыю беларусаў у Беларусі. Заўсёды знойдуцца лукашанцы, якія з задавальненьнем "забароняць тарашкевіцу". У іх толькі "забараніць", "затрымаць", "пасадзіць". Аплёмбу многа, а развагі, мудрасьці чалавечай мала...

І я так скажу пра гэта ўсё – годзе нам гэта трываць!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?