Ён налічвае 23 тамы.
Дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Уладзіслаў Мачульскі сказаў, што ў іх некалькі гадоў таму выдаваўся 8-томны збор твораў пісьменніка. Але сп. Мачульскі адмовіўся паведаміць, ці распрададзены наклад папярэдняга выдання. Ён спаслаўся на камерцыйную таямніцу. І вось цяпер новы збор, амаль утрая большы па колькасці тамоў.
Гэта так званая сацыяльна значная літаратура. Летась на яе выданне было выдаткавана з дзяржаўнага бюджэту 2,5 мільярды рублёў.
Першы том павінен з’явіцца ўжо ў красавіку. А да канца года свет пабачаць два наступныя.
Іван Шамякін (1921-2004) — празаік, народны пісьменнік БССР. Аўтар раманаў «Глыбокая плынь», «Сэрца на далоні», «Атланты і карыятыды» і іншых.
Каментары