15 красавіка а 17‑й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава «Паэт рэпартажа. Рышард Капусьцінскі»,
прысвечаная польскаму пісьменніку, рэпарцёру Рышарду Капусцінскаму. Выстава арганізавана сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску
Дакументы, фатаграфіі, газетныя публікацыі, кнігі, размешчаныя на выставе, раскажуць пра гэтую цікавую і выдатную асобу.
У вернісажы прымуць удзел жонка Р.Капусцінскага Аліцыя і рэдактар яго твораў Бажэна Дудка.