Амаль палова грамадзян краін ЕС займаюцца спортам і вядуць актыўны лад жыцця, чвэрць насельніцтва не схільныя займацца фізічнымі практыкаваннямі. Пра гэта паведаміла прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.

Паводле звестак еўрапейскай сацыялагічнай службы Еўрабарометр, 40% грамадзян краін ЕС займаюцца спортам мінімум раз на тыдзень.

Еўракамісар па адукацыі, культуры і моладзі Андрула Васіліу лічыць такую колькасць фізічна актыўных еўрапейцаў дастаткова пазітыўнай. «Яшчэ старажытныя грэкі і рымляне лічылі спорт добрым спосабам умацавання душы і цела», — сказала яна.

Каментуючы вынікі апытання, прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні зазначыў, што для асацыяцыі еўрапейскага футбола здароўе пачынаецца з заняткаў спортам на самым базавым узроўні.

Паводле звестак Еўрабарометра, ірландцы, шведы, фіны і датчане з’яўляюцца найбольш спартыўнымі і фізічна актыўнымі нацыямі ЕС. У Ірландыі гэты паказчык самы высокі — 23% насельніцтва практыкуюць заняткі спортам пяць разоў на тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?