Суткі пасля таго, як было паведамлена пра адмену ўсіх яе канцэртаў на бліжэйшы час, спявачку Ўітні Х’юстан шпіталізавалі ў бальніцу ля Парыжу.

Паводле набліжаных 46-гадовая Х’юстан пакутуе на запаленне ў дыхальных шляхах.

«Яна не магла нават самастойна выйсці са вайго пакою ў гасцініцы, ды, пэўна, захварэла яшчэ па дарозе ў Еўропу» — кажуць набліжаны да спявачкі, прадусар Джэкі Ломбард.

Х’юстан мелася даць сёння канцэрт на парыжскім стадыёне «Берсі». Гэтак павінна было адбыцца сімвалічнае вяртанне спявачкі на еўрапейскія сцэны пасля доўгага перапынку. Сярод адмененых на два месяцы ўперад канцэртаў: выступы ў Брытаніі, Італіі, Нямеччыне і Даніі.

Уітні Х’юстан лічыцца адной з самых паспяховых поп-спявачак свету, маючы ў актыве дзесяткі мільёнаў прададзеных альбомаў. Славу Х’юстан прынесла супраца з Кевінам Костнерам у стужцы «Целаахоўнік», у якім Х’юстан запяяла сваю самую папулярную на гэты дзень песню I Will Always Love You\«Я заўжды кахацьму цябе». Летась выйшаў яе сёмы альбом I Look To You , які, нягледзячы на кампліменты з боку крытыкі, не дастаў вялікай папулярнасці ў слухачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?