У 18‑разовай пераможцы турніраў «Вялікага шлема» ў адзіночным разрадзе 53‑гадовай Марціны Наварацілавай дыягнаставаны рак малочнай залозы.

«Я плакала. Гэта было як гром сярод яснага неба. Я адчувала сябе гаспадыняй свайго жыцця і цела, і калі гэта здарылася, я разгубілася», — цытуе тэнісістку часопіс People.

Таксама паведамляецца, што ў маі Наўрацілава пачне шасцітыднёвы курс прамянёвай тэрапіі, і прагноз лекараў аптымістычны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?