Пракуратурай Маскоўскага раёна Мінска завершана праверка па факце самазабойства замежнага студэнта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.

Нагадаем, ён быў знойдзены ў пятлі ў інтэрнаце ВНУ 25 лютага. У распачынанні крымінальнай справы адмоўлена па прычыне адсутнасці асоб, вінаватых у смерці маладога чалавека.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, з запіскі, пакінутай 21‑гадовым першакурснікам, грамадзянінам Аўстраліі і Сірыі, вынікала, што малады чалавек развітваецца з жыццём з‑за кахання да дзяўчыны, якая жыве ў Сірыі і з якой расстаўся незадоўга да трагічных падзей.

Запіска была напісана на англійскай мове. Ва універсітэце студэнт характарызаваўся выключна са станоўчага боку, праблем з вучобай у яго не было, ні з кім не канфліктаваў. Пасля гібелі маладога чалавека ў Мінск прыязджалі яго брат і сястра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?