Новым начальнікам упраўлення інфармацыі — прэс‑сакратаром Міністэрства замежных спраў Беларусі прызначаны Андрэй Савіных, які да гэтага працаваў намеснікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына, Савіных быў прызначаны на пасаду прэс‑сакратара 5 красавіка. Ён змяніў на гэтай пасадзе Андрэя Папова, які, у сваю чаргу, заняў пасаду намесніка пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Андрэй Савіных раней ужо працаваў на пасадзе прэс‑сакратара МЗС — з сакавіка 2003 года па люты 2005 года.

У 2005 годзе ён быў прызначаны намеснікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Андрэй Папоў. быў прызначаны начальнікам упраўлення інфармацыі — прэс‑сакратаром МЗС Беларусі ў лютым 2006 года. Ён працуе ў сістэме знешнепалітычнага ведамства краіны з 1996 года. У яго паслужным спісе — праца ў МЗС, а таксама ў пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры ААН у Нью‑Ёрку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?