На мінулым тыдні на скрыжаваньні аўтадарог Мінск‑Віцебск і Бягомль — Браслаў кіроўца грузавога аўтамабіля не справіўся з кіраваннем і з’ехаў з кальцавой развязкі на прыдарожую паласу.

Пры гэтым аўтамабіль ледзьве не пратараніў усталяваны пры дарозе ў якасці помніка самалёт часоў ІІ Сусветнай вайны «Дуглас», які з’яўляецца адной з адметнасцяў Бягомля.

Паводле словаў відавочцаў, грузавік спыніўся ўсяго за два метры ад самалёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?