Заяўка на правядзенне «Чарнобыльскага шляху — 2010» пададзеная ў Мінгарвыканкам. Пра гэта паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго слоў, плануецца, што «Чарнобыльскі шлях» пройдзе ад пляцоўкі перад будынкам Прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук да Кастрычніцкай плошчы, дзе адбудзецца мітынг. Збор удзельнікаў акцыі запланаваны на 18.00. Сёлета заяўнікамі «Чарнобыльскага шляху» выступілі пераважна актывісты аргкамітэта па стварэнні БХД.

У мінулыя гады заяўнікамі традыцыйна выступалі прадстаўнікі Партыі БНФ. Цяпер жа, як сцвярджае Рымашэўскі, яны толькі далучаюцца да арганізацыі акцыі. Акрамя таго, акцыю падтрымліваюць прадпрымальнікі, аргкамітэт па стварэнні руху салідарнасці «Разам», чарнобыльскія арганізацыі і ініцыятывы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?