Павал Камоска (1983-2001) - удзельнік незарэгістраваных моладзевых рухаў "Малады фронт" і "Зубр".

Увесну 2000 прыйшоў у МФ. Ужо на наступны дзень пайшоў на небяспечную "начную справу" (графіці). Як прадстаўнік беларускай моладзі і сябра МФ даў інтэрв'ю чарнігаўскай газэце накладам 30 тыс. экз.

Увосень 2000 злёг у лякарню з падазрэннем на рак. Рудыя валасы пасля хіміятэрапіі сталі чорнымі. Знаходзячыся ў лякарні спрабаваў дапамагчы руху аналітычнай працай. Увесну 2001 памёр ад раку.

Па ўспамінах сяброў быў чалавекам "які ідзе да канца", не даваў хваробе "адарваць сябе ад жыцця".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0