На месцы катастрофы самалёта Ту-154 пад Смаленскам знойдзенае цела прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, паведамляе агенцтва РІА-новости са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах Расіі.

 На месца трагедыі прывозяць труны.

На месца трагедыі прывозяць труны.

Цяпер целы ахвяр дастаюць з самалёта і складаюць у труны на аэрадроме ў Смаленску, адкуль іх будуць транспартаваць у Маскву. У нядзелю пачнецца ідэнтыфікацыя целаў.

Шайгу паведаміў журналістам, што Ту-154, падчас катастрофы, распаўся на дзве часткі, адна ад другой ляжыць на адлегласці ў 800 метраў. Паводле яго словаў, на месцы катастрофы знойдзена 97 целаў.

Некаторыя целы моцна пацярпелі ад агню, адзначыў Шайгу, а парэшткі раскіданыя вакол самалёту.

Паводле яго словаў, расійскі бок зараз працуе над тым, каб сваякі загінуўшых маглі ўжо ў нядзелю прыляцець у Маскву для ідэнтыфікацыі.

Таксама ён адзначыў, што знойдзеныя дзве «чорныя скрынкі». Вядзецца іх расшыфроўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?