Расія следам за Польшчай абвесціць жалобу ў сувязі з авіякатастрофай пад Смаленскам, дзе загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качынmскі і каля ста высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў, прадстаўнікоў найвышэйшага вайсковага камандавання, грамадскіх дзеячоў. У Расіі днём смутку стане 12 красавіка, у Польшчы абвешчаны жалобны тыдзень.

Жалобу абвесцяць і ў Грузіі — у нядзелю 11 красавіка. Прэс-служба прэзідэнта Грузіі паведаміла, што Саакашвілі пасмяротна надаў Леху Качыньскаму званне нацыянальнага героя Грузіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?