Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Расеі Генадзь Анішчанка прапануе забараніць імпарт у Расею беларускіх він. Пра гэта ён выказаўся позна ўвечары ў чацвер.
Расспажыўнагляд у найбліжэйшы час мае намер праверыць якасьць прадукцыі, што замяняе ў дадзены момант на рынку грузінскую і малдаўскую, імпарт якой быў нядаўна забаронены.
Г. Анішчанка заявіў, што цяпер у поле пільнай увагі трапіла віно, што ўвозіцца з Кітая, Украіны і Беларусі. І якраз найбольшую ўвагу выклікае беларуская прадукцыя, што на 80% складаецца з малдоўскай сыравіны. Пра беларускую прадукцыю Г. Анішчанка і выказаўся найбольш крытычна.
Адной з праблем галоўны санітарны ўрач бачыць адсутнасць мытнай мяжы з Беларуссю і не выключае, што гэтая акалічнасьць, магчыма, выльецца ў энэргічныя забарончыя мерапрыемствы, якія закрануць ня толькі алкаголь.