Дырэктар школы імя Элізы Ажэшкі, што ў вёсцы Мількаўшчына Гарадзенскага раёна, Уладзімер Трахімчык быў звольнены пасьля таго, як ён запрасіў на ўрачыстую лінейку 1 верасьня генэральнага консула Рэспублікі Польшча ў Горадні Анджэя Крэнтоўскага.

У гарадзенскім аддзеле адукацыі «Свабодзе» патлумачылі, што спадар Трахімчык падаў заяву на звальненьне па ўласным жаданьні, паколькі яму далёка дабірацца з Гародні, дзе ён жыве, на працу ў вёску.

Паводле словаў самога Уладзімера Трахімчыка, у РАНА яго прымусілі напісаць заяву на звальненьне па ўласным жаданьні з-за ўдзелу польскага консула ў школьных ўрачыстасьцях. Зараз ён застаецца без працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?